Перайсці да зместу

Звычайны ранак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Звычайны ранак
Лагатып
Жанр ранкавае шоў
Вядучы(я) Канстанцін Каверын, Людміла Міласлаўская
Краіна вытворчасці Беларусь
Мова руская
Першы выпуск 6 верасня 2022, 3 верасня 2022
Месца здымак Польшча
Тэлеканал(ы) YouTube

Звычайны ранак (руск.: Обычное утро) або Звычайная раніца — рускамоўная пазнавальная і грамадска-палітычная інтэрнэт-тэлеперадача ў фармаце ранішняга шоу, якая выходзіць а 8:00 раніцы (Варшава) па буднях на аднайменным YouTube-канале. Першы выпуск з’явіўся на відэахостынгу YouTube 6 верасня 2022 года[1]. Вядучыя — Канстанцін Каверын і Людміла Міласлаўская, у мінулым вядучыя на беларускім радыё «Unistar»

Адметнай рысай перадачы з’яўляецца элемент ток-шоу, калі да абмеркавання гострых пытанняў далучаецца запрошаны госць. За час існавання перадачы ў эфіры пабывалі палітыкі (Валерый Сахашчык, Павел Латушка, Франак Вячорка, Аліна Коўшык), эканамісты (Дзмітрый Крук, Сяргей Чалы, Яраслаў Раманчук), бізнесмены і IT-спецыялісты (Яўген Чычваркін, Павел Лібер), журналісты (Дарья Чульцова, Аляксандр Класкоўскі, Дзмітрый Гардон, Арцемій Троіцкі), пісьменнікі (Саша Філіпенка), музыканты (Юрый Стыльскі, Маргарыта Ляўчук), палітолагі (Валерый Карбалевіч, Марк Фейгін, Арцём Шрайбман), навукоўцы (Сяргей Бесараб, Андрэй Белавешкін, Андрэй Ажароўскі) і многія іншыя.

Станам на верасень 2023 года на ютуб-канале шоу было больш за 30 тысяч падпісчыкаў.

Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Мінска ад 21 лютага 2023 года youtube-канал шоу і лагатып прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі і ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які выпускае Міністэрства інфармацыі Беларусі[2][3].

13 верасня 2023 года канал быў заблакаваны сэрвісам Youtube «па тэхнічных прычынах». Каманда праекта адрэагавала на гэта стварэннем альтэрнатыўнага канала[4].

У чэрвені 2024 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь абвясціў «Звычайны ранак» экстрэмісцкім фарміраваннем[5].